Улаховіч: Не пагляджу: казак ці пехацінец — буду бараніць Беларусь да апошняга

17/06/2016 - 13:42

Вярхоўны атаман грамадскага аб’ядання “Беларускае казацтва”, старшыня “Беларускай патрыятычнай партыі” і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч гатовы абараняць Беларусь са зброяй у руках ад любога, хто зробіць замах на нашу незалежнасць. Нават калі пагроза будзе ісці ад расійскіх казакоў, заявіў Улаховіч у каментары Еўрарадыё.

Улаховіч: “Ніколі асабіста я, як лідар партыі, і партыя наша не выступала за “губернію Беларусь” у Расіі. Наадварот — мы за незалежнасць. І ні ў якім разе не жадаем, каб словы спадара Жырыноўскага, што мяжа будзе ў Брэсце, ажыццявіліся. Гэтага ніколі не будзе. Пакуль мы жывыя, еаша партыя існуе — мы гэтага не дапусцім. Мы — патрыёты Беларусі, мы — беларусы найперш. Калі што, размовы няма, а не буду глядзець: хто ён — казак ці не казак, пехацінец ці не пехацінец. Я — грамадзянін сваёй краіны. Незалежна ад таго, што я казак. І буду выконваць абавязак па абароне сваёй радзімы. Тут ужо пагоны не дапамогуць. І я, можа, большы казак, чым асобныя там: вы ж разумееце — там хапае розных казакоў”.

Па словах Улаховіча, лозунг яго партыі і яго асабісты: “Слава Беларусі! Слава! Слава! Слава!” З гэтым лозунгам, кажа ён, і на парламенцкія выбары сёлета пойдзе — кандыдатам у дэпутаты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі