Уладзімір Дзянісаў пакідае мінскае "Дынама"

15/02/2018 - 09:03

Абаронца мінскага хакейнага клуба "Дынама" Уладзімір Дзянісаў пакідае каманду. Кантракт з ім скасаваны па пагадненні бакоў, паведамляе прэс-служба "зуброў"

Паведамляецца, што з такой ініцыятывай выступіў сам спартовец. Ён пераходзіць у фінскі клуб SaiPa. "У новай камандзе Уладзімір атрымае гульнявую практыку, неабходную яму для паўнавартаснай падрыхтоўкі да чэмпіянату свету", — адзначаецца ў заяве "Дынама".

Новы клуб Дзянісава размяшчаецца ў Лаппеэнрантэ і займае шостае месца ў турнірнай табліцы Liiga. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі