Як мінімум тры беларускія ўніверсітэты закупляюць нары

17/09/2026 - 15:34

Нары, якія хоча купіць Гомельскі ўніверсітэт / goszakupki.by

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны закупляе нары. Гэта заўважыла выданне "Флагшток". Там купляюць сем нараў за 6048 рублёў.

Як піша "Зеркало", аналагічныя двухузроўневыя нары купляюць і іншыя беларускія ВНУ. У жніўні-верасні на сайце дзяржзакупак з'явіліся заяўкі на закупку нарай ці двух'ярусных металічных ложкаў ад трох ВНУ — з Магілёва, Гродна і Гомеля.

Магілёўскі дзяржуніверсітэт імя Аркадзя Куляшова хоча закупіць 20 нараў і гатовы заплаціць за іх 7224 рублі. А Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Янкі Купалы хоча такую ж колькасць нараў за 5300 рублёў.

У дакументах пазначана, што нары паставяць у памяшканнях ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны (сховішчах) "для арганізацыі месцаў адпачынку і размяшчэння людзей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі