Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё
Перамовы спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам скончыліся “прамежкавым” вынікам — вызваленнем (і дэпартацыяй) 25 палітвязняў і зняццем санкцый з лідскай “Лакафарбы” і канцэрна “Беллеспаперпрам”. Па словах Коўла, перамовы працягнуцца, і калі “будуць новыя вызваленне, будзе і зняцце іншых санкцый”. Але калі чакаць гэтага працягу, не паведамляецца.
Чаму перамовы забуксавалі і не былі дасягнуты нейкія канчатковыя дамоўленасці? Ці здолеюць амерыканцы ў выніку даць Лукашэнку тое, чаго ён ад іх жадае? Што для рэжыму азначае прыход у “беларускі перамоўны трэк” дыпламата Крыстафера Паніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут