Улады Нігерыі зрабілі абдрукоўку на паўмільёна долараў

05/12/2015 - 10:59

Улады Нігерыі зрабілі абдрукоўку, прызначаючы буйны штраф мабільнаму аператару MTN. Чыноўнікі пралічыліся не на сваю карысць, пазначыўшы, што сума штрафа, накладзенага на кампанію, у выніку перамоваў скарацілася з 5,2 мільярда долараў да 3,4 мільярда.

Як высветлілася, сума павінна была скараціцца на 25%, то бок, да 3,9 мільярда. Такім чынам, дзяржаўны бюджэт Нігерыі ледзь не застаўся без паўмільёна долараў.

Кампанія MTN была аштрафаваная на суму, якая прыкладна ўдвая перавышае яе прыбытак за 2014 год и складае 22% ад дзяржаўнага бюджэту Нігерыі. Прычынай санкцыі стала невыкананне патрабавання ўладаў адключыць незарэгістраваных карыстальнікаў.

Мясцовыя ўлады звярнулі ўвагу на гэтую праблему пасля таго, як злачынцы выкралі былога міністра фінансаў краіны Алу Фалаэ і выкарысталі тэлефон з незарэгістраванай сім-карткай, каб запатрабаваць выкуп, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі