Улады Гродна не далі электрычнасці мітынгоўцам, хаця раней абяцалі

19/08/2020 - 19:54

Каля 10 тысяч чалавек сабралося ўвечары 19 жніўня на мітынг на плошчы Леніна ў Гродне, паведамляе "Белсат".

Напярэдадні гарадскія ўлады абяцалі не толькі дазваляць мітынгі, але і даваць мітынгоўцам электрычнасць для тэхнікі. Аднак сення пратэстоўцаў пакінулі без электрычнасці. 

Міліцыянты некалькі разоў папярэдзілі прысутных, што мітынг несанкцыянаваны. Аратараў было чуваць слаба. І ўжо каля 20-й гадзіны людзі пачалі масава сыходзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі