Улады ЕС вырашылі памяняць дызайн шэнгенскай візы

20/06/2017 - 14:10

Улады ЕС вырашылі памяняць дызайн шэнгенскай візы, каб узмацніць яе абарону ад падробак, перадаюць інфармагенцтвы.

Цяперашняя віза знаходзіцца ў абарачэнні больш за 20 гадоў. У паведамленні Савета ЕС адзначаецца, што яна "скампраметавала сябе сур'ёзнымі інцыдэнтамі з падробкамі і махлярствам".

Чакаецца, што Савет ЕС і Еўрапарламент падпішуць адпаведны закон на пачатку ліпеня. Потым ён будзе абнародаваны ў Афіцыйным часопісе. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі