Улады Беларусі абураныя, што ЕС пашырыў санкцыі на два банкі

21/02/2022 - 14:15

Улады Беларусі абураныя, што Еўрасаюз пашырыў санкцыі на два банкі. Гэта — Банк развіцця і Банк Дабрабыт. Рашэнне Савета ЕС 18 лютага было апублікавана ў афіцыйным часопісе ЕС. Яно ўносіць змены ў ранейшае рашэнне — ад чэрвеня 2021-га. Тады ў "чорны спіс" трапілі "Беларусбанк", "Белінвестбанк", "Белаграпрамбанк". Цяпер гэты спіс папоўнены. Гэтыя банкі не могуць, напрыклад, прыцягваць крэдыты тэрмінам больш за 90 дзён.

Таксама ЕС пашырыў санкцыі на пасярэдніцкія паслугі і тэхнічную дапамогу ў дачыненні тавараў, тэхналогій двайнога прызначэння. Ёсць і іншыя змены, мэта якіх — ліквідаваць шчыліны ў ранейшых санкцыях супраць афіцыйнага Мінска.

МЗС Беларусі ўжо выступіў з рэзкай заявай наконт рашэння Савета ЕС і пагражае "адэкватнымі мерамі ў адказ". У Мінску лічаць, што маюць справу з "чарговым санкцыйным пакетам", які схаваны "нейкімі тэхнічнымі рэгламентамі". МЗС не згадвае пра банкі, якія трапілі ў "чорны спіс", піша толькі пра "дзве новыя юрыдычныя асобы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі