Улады абнародавалі свой праект новай Канстытуцыі Беларусі

27/12/2021 - 12:21

Улады абнародавалі свой праект новай Канстытуцыі Беларусі. Пазнаёміцца з ім можна па спасылцы.

Меркаванні грамадзян наконт праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі і магчымыя прапановы можна накіроўваць у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі — праз электронную пошту sbor@ncpi.gov.by ці праз электронную форму на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пісьмова свае заўвагі і прапановы можна дасылаць на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з пазнакай "Канстытуцыя".

Рэферэндум па новай Канстытуцыі ўлады плануюць на другую палову лютага. У ім грамадзян Беларусі проста спытаюць, пагаджаюцца яны з усімі зменамі ў Асноўны закон ці не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі