Украінскія вайскоўцы стрымліваюць расійскія контратакі на поўдні Украіны

20/09/2023 - 07:29

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія вайскоўцы стрымліваюць расійскія контратакі на поўдні Украіны. Як паведамляюць у Генштабе Узброеных сіл Украіны, яны былі адбітыя ў раёнах Малой Такмачкі, Рабоціна і Новаданілаўкі (Запарожскі напрамак). Там расіяне наносілі флангавыя ўдары па наступаючым украінскім войскам. Расійскія падраздзяленні маюць значныя страты.

Расіяне намагаюцца вярнуць кантроль над Андрэеўкай, але іх атакі адбітыя. Украінскія байцы паведамляюць, што стрымліваюць атакі ў раёне Кляшчэеўкі на поўдзень ад Бахмута. Ідуць цяжкія баі. Такія ж баі і на поўначы ад Бахмута. Расійскія войскі працягваюць уводзіць рэзервы.

Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі