Украінскія памежнікі затрымалі беларуса, якога шукаў Інтэрпол

13/10/2019 - 08:24

Украінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога шукаў Інтэрпол. Як паведамляе сайт Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, беларус праходзіў мяжу ў пункце пропуску “Новыя Ярылавічы”, што ў Чарнігаўскай вобласці. Падчас кантролю спрацавала база дадзеных міжнароднай паліцыі.

Высветлілася, што мужчыну расшукваюць паводле запыту французскіх уладаў. Ён абвінавачваецца ў кантрабанднай дзейнасці.

Беларуса затрымалі і перадалі супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі