Украінскі дыпламат выдаў у Італіі кнігу пра Беларусь

16/05/2023 - 10:00
Ілюстрацыя з кнігі Паўла Траяна і Крысціны Недашкоўскай / facebook.com/pavlo.troian

У італьянскім выдавецтве "89 books" выйшла кніга былога супрацоўніка ўкраінскай амбасады ў Беларусі Паўла Траяна і Крысціны Недашкоўскай "Belarus by Ukrainian eyes" (Беларусь украінскімі вачыма).

Як піша Траян, у фотаальбом увайшлі фатаздымкі беларускай глыбінкі, якія аўтары зрабілі падчас сваіх падарожжаў у 2017-2021 гадах.

Кніга выдадзеная накладам 100 асобнікаў. Выдавецтва прадае гэтае эксклюзіўнае выданне толькі падчас кніжных выставаў у розных рэгіёнах свету.

Аўтары атрымалі 15 асобнікаў кнігі па сабекошце і хочуць прадаць іх ва Украіне, перадаўшы атрыманыя грошы на дапамогу УСУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі