Украінец у абыход санкцый перадаў у Беларусь праграмы для авіятрэнажораў

27/08/2026 - 15:57

Авіятрэнажор, ілюстрацыйнае фота / simdream.ru

Ва Украіне пачалі крымінальную справу за абыход санкцый супраць Беларусі і парушэнне правілаў міжнароднай перадачы тавараў і паслуг падвойнага прызначэння. Як даведалася Радыё Свабода, грамадзянін Украіны перадаў Беларусі праграмнае забеспячэнне для авіятрэнажора "КТС-21М", на якім рыхтуюць ваенных пілотаў МіГ-29.

Паведамляецца, што ў справе фігуруюць некалькі грамадзян Украіны. Адзін з іх нібыта працуе ў Беларусі на ЗАТ "Група вытворчых тэхналогій і авіяцыйнага машынабудавання "Аэрамаш", размешчаным у Мачулішчах пад Мінскам.

На "Аэрамашы" аб’ядноўваюць трэнажоры рознага ўзроўню ў адзіную сетку і распрацоўваюць праграмы і мэтодыкі навучаньня лётнага і інжынернага складу.

Як сцвярджаюць украінскія следчыя, перадача тэхналогій адбылася не пазней за чэрвень 2025 года праз адзін з месенджараў. Украінцу нібыта заплацілі за гэта тысячу долараў.

Паведамляецца, што на перадачу тэхналогій украінца ўгаварыў былы калега па Інстытуце аўтаматызаваных сістэм Акадэміі навук Украіны. Сам мужчына, які трапіў пад следства, раней працаваў канструктарам модульных электронных авіяцыйных трэнажораў для ваенных верталётаў МІ-8, МІ-24, знішчальнікаў МіГ-29 і транспартных ваенных самалётаў тыпу ІЛ-76.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі