Украінец расказаў, як беларускія памежнікі, уцякаючы, на катары наляцелі на мель

07/05/2024 - 15:22

Украінскія памежнікі сочаць за сітуацыяй на мяжы з дапамогай дронаў / facebook.com/DPSUkraine/

Украінскі памежнік расказаў пра тое, як нясе службу на мяжы з Беларуссю ў раёне ракі Днепр. Паводле яго слоў, яны кантралююць сітуацыю з дапамогай дронаў — ведаюць, колькі з беларускага боку памежнікаў і тэхнікі, якія там умацаванні.

Згадаў ён і пра кур'ёзны інцыдэнт на мяжы з Беларуссю на рацэ Днепр: "Калі мы вярнуліся на мяжу, падчас патрулявання ў адным з "вузкіх" месцаў, дзе праходзіць рэчка, мы сустрэліся з памежнікамі Беларусі. Але паколькі фарватар там даволі вузкі, пабачыўшы нас, яны павярнулі да свайго берагу. Але наляцелі на мель і загразлі. Мы прыйшлі, паглядзелі на іх... Потым нам стала цікава, што там далей адбываецца. Паднялі свой дрон... А хлопцы што, распрануліся і выштурхоўвалі свой катар..."

Ахова мяжы па рацэ Днепр ажыццяўляецца некалькімі спосабамі: патруляваннем уздоўж берага пешшу, на катарах і на аўтамабілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі