Украінцы атакавалі порт акупаванага Бярдзянска, знішчаны расійскі карабель

24/03/2022 - 06:51

Раніцай 24 сакавіка ўкраінскія ўзброеныя сілы атакавалі порт акупаванага Бярдзянска, знішчаны расійскі вялікі дэсантны карабель "Орск" Чарнаморскага флоту РФ. У доказ праведзенай аперацыі ўкраінскімі Ваенна-марскімі сіламі апублікаваныя фотаздымкі і відэа. Факт атакі на порт пацвярджаюць расійскія крыніцы. Гаворка ідзе пра тры выбухі, пасля якіх выбухаў боекамплект, а над портам стаяў слуп дыму.

Украінскія крыніцы пішуць пра тое, што агулам былі атакаваныя тры расійскія караблі: адзін патануў, два гараць. Быў знішчаны склад з боепрыпасамі і палівам.

Расійскія дэсантныя караблі тэрмінова пакінулі порт у Бярдзянску.

Да сённяшняй атакі украінцы паведамлялі аб 4 знішчаных расійскіх караблях і катэрах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі