Новы напад адбыўся напярэдадні сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі / Скриншот видео
У ноч на 19 лістапада Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Керчанскі мост. Узброеныя сілы Украіны (ЗСУ) апублікавалі паведамленне, якое ўскосна сведчыць аб пашкоджанні чыгуначнай часткі.
"Узброеныя Сілы Украіны віншуюць мост Васка да Гама (Лісабон) са званнем самага доўгага моста ў Еўропе!" — гаворыцца ў ім.
Даўжыня Керчанскага моста складае каля 19 кіламетраў, даўжыня лісабонскага — 17,2 кіламетра, ён лічыцца другім па працягласці ў Еўропе.
Аб пашкоджанні моста паведаміў прызначаны Расіяй кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў.
Паводле дадзеных украінскага маніторынгавага канала Exilenova+, удар быў нанесены ракетамі. Канал "Крымскі вецер" сцвярджае, што два трапленні прыйшліся па чыгуначнай частцы моста.
Пацвярджальных фота або відэа на момант публікацыі няма. Паводле паведамлення "улад" анексаванага Расіяй Крыма, рух па чыгуначнай частцы спынены.
Раней ЗСУ атакавалі мост у ноч на 16 і 17 лістапада. Пасля першага нападу 227-метровую арку аўтамабільнай часткі павяло на 15 градусаў з-за трапляення дрона.
Пасля другога, у якім ужылі крылатыя ракеты "Фламінга", арка разам з праезнай часткай абрынулася ў ваду. Вытворца "Фламінга" — кампанія Fire Point — сцвярджае, што разбурана больш за 270 метраў аўтамабільнага палатна.
Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Антон Геращэнка адзначыў, што аднаўленне немагчыма без марскіх кранаў, а Украіна не дазволіць судам працаваць у гэтым раёне.
Аналітык фінскага праекта Black Bird Group Эміль Кастэхельмі таксама напісаў, што аўтамабільны мост не атрымаецца аднавіць да канца вайны.
Новы напад адбыўся напярэдадні сустрэчы лідараў Расіі, ЗША і Кітая — Уладзіміра Пуціна, Дональда Трампа і Сі Цзіньпіна — на палях саміту АТЭС у Шэньчжэне.
Как я вчера и писал – есть поражение арки. Арку повело примерно на 10-15 градусов. По автомобильной части так же восстанавливали движение, после пристрелочного удара. С железнодорожным мостом может быть сложнее, но не настолько, чтобы это была невыполнимая задача. Сам факт того, что оккупационные власти готовы возобновить движение по железнодорожной ветке, с учётом имеющихся повреждений может говорить только об одном – им плевать на безопасность и жизни людей, главное демонстрировать, что “всё хорошо и всё под контролем”, а то, что мост может сам по себе сложиться во время прохождения поезда, из-за нарушения прочности конструкции и возросшей нагрузки, их не волнует!
— Alexander Kovalenko (@zloy_odessit) November 19, 2026
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут