Украіна рыхтуе санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і прыўладных бізнесоўцаў

26/02/2021 - 15:31

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль даў даручэнне МЗС, Мінэканомікі і Дзяржаўнай памежнай службе разгледзець пытанне пра санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і бізнесоўцаў, блізкіх да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

"Напрыклад, улады чамусьці не ўвялі санкцыі супраць беларускага алігарха Мікалая Вараб'я, які валодае "ПрыкарпатамЗахадтрансам" і з'яўляецца кашальком Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Медзведчука. Санкцыі таксама не ўводзіліся ў дачыненні да вышэйшых беларускіх чыноўнікаў, якія маюць актывы і фінансавыя рахункі ва Украіне", — піша народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка

Еўрарадыё пісала пра бізнес беларускага алігарха ва Украіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі