Украіна абвясціла ў міжнародны вышук вайскоўца, які ўцёк у Беларусь

05/07/2024 - 08:15

Шаўрон вайскоўца Узброеных сіл Украіны / Shutterstock

Украіна абвясціла ў міжнародны вышук вайскоўца, абвінавачанага ў крадзяжы ва ўмовах ваеннага становішча, перадае Радыё "Свабода". Яго завочна арыштавалі, яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Мужчыну мабілізавалі на вайсковую службу ў ліпені 2023 года. Мяркуецца, што ён самавольна пакінуў вайсковую часць і незаконна перабраўся ў Беларусь. Паводле сведак, у нашай краіне жывуць ягоныя маці і брат.

У справе гаворыцца, што ў студзені 2024 года вайсковец скраў з кватэры пацярпелага грошы і мабільны тэлефон. Шкоду ацанілі ў амаль тры тысячы грыўняў (менш за 100 долараў у эквіваленце).

Сёлета ў студзені афіцыйныя беларускія СМІ паведамлялі, што ў нашай краіне трыбылыя ўкраінскія вайскоўцы праходзяць "фільтрацыйную працэдуру". Пакуль невядома, ці быў сярод іх вайсковец, якога Украіна абвясціла ў міжнародны вышук. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі