Удзельнік дэлегацыі Украіны: перамовы могуць пайсці, як "рускі ваенны карабель"

28/02/2022 - 06:28

28 лютага на беларускім Палессі ў раёне ракі Прыпяць пройдуць украінска-расійскія перамовы. Пра месца іх правядзення напярэдадні дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі. Украінскі прэзідэнт скептычна адносіцца да магчымасці дасягнуць нейкіх вынікаў, але лічыць, што паспрабаваць варта. Расійская дэлегацыя прыбыла ў Беларусь раніцай 27 лютага. Украінская дабіралася праз Польшчу, таму перамовы адклалі на панядзелак.

"Перамовы пройдуць ці ў патрэбным Украіне накірунку, ці як рускі ваенны карабель", піша ўдзельнік украінскай дэлегацыі Давід Арахамія. Ён мае на ўвазе вядомы адказ украінскіх памежнікаў на востраве Змяіны расіянам на прапанову здацца.

МЗС РБ раніцай 28 лютага апублікавала фота памяшкання, у якім адбудуцца перамовы.

Украіна з 24 лютага стрымлівае расійскую агрэсію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі