Абітурыенты / sb.by
Рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне адкрылася 9 кастрычніка, а самі выпрабаванні пачнуцца 15 кастрычніка. Сёлета падрыхтоўка пройдзе ў тры этапы — з кастрычніка па красавік. Абітурыентам дапамогуць не толькі праверыць веды, але і навучыцца правільна запаўняць бланкі, пазбягаць тэхнічных памылак і спраўляцца з хваляваннем. У асабістым кабінеце таксама з'явіцца віртуальны памочнік Рыкзік, які падкажа, якія дакументы патрэбныя і якія прадметы здаваць для паступлення на выбраную спецыяльнасць.
Новыя пункты тэсціравання адкрыюцца ў бібліятэках кожнага раёна Мінска. Там вынікі абяцаюць апрацаваць за пяць працоўных дзён замест дзесяці. Яшчэ адна навіна — праект "Ідзем здаваць РТ разам": падчас другога модуля бацькі змогуць прайсці тэсціраванне разам з дзецьмі, каб самім убачыць, як праходзяць выпрабаванні.
РІКВ таксама працягне развіваць электронныя сертыфікаты ЦЭ і ЦТ, якія спрашчаюць працу прыёмных камісій і падачу дакументаў у ВНУ. А рыхтавацца да экзаменаў раяць паводле спецыфікацый тэстаў — у іх пералічаныя тэмы і патрабаванні да заданняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут