У ЗША памерла актрыса і спявачка Дэла Рыз

21/11/2017 - 06:08

У ЗША ў сваім доме ў Каліфорніі памерла вядомая актрыса і спявачка Дэла Рыз. Ёй было 86 гадоў, паведамляе Reuters. У свой час актрыса актыўна здымалася ў кіно, мела ўласнае ток-шоу на тэлебачанні. Вядомасць Рыз прынёс серыял “Пранікненне анёла”, у якім яна здымалася ў 1994-2003 гадах. Як спявачка, Дэла Рыз таксама дамаглася вядомасці, яе альбомы тройчы намінаваліся на прэмію Grammy. Яе візітоўкай лічыцца песня “Don’t You Know?” у стылі рытм-н-блюз, якая стала хітом у далёкім 1959 годзе. У апошнія гады жыцця актрыса хварэла, у тым ліку і на дыябет.

Дэла Рыз нарадзілася ў 1931 годзе ў Дэтройце. Яе сапраўдныя імя і прозвішча — Дэларыз Патрыцыя Эрлі. Бацька актрысы быў афраамерыканцам, а маці — прадстаўніцай індзейскага племені чэрокі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі