У жылым доме ў Яраслаўлі ад выбуху газу абрынулася пяць паверхаў

16/02/2016 - 09:36

У ноч з панядзелка на аўторак у расійскім Яраслаўлі адбыўся выбух газу ў жылым шматкватэрным доме. Здарэнне адбылося каля 4-й гадзіны раніцы. Паводле звестак расійскіх СМІ, вядома пра чатырох загінулых.

Пры выбуху абрынуўся адзін з чатырох пад'ездаў пяціпавярховага дома. У ім было 10 кватэраў. У пад'ездзе налічвалася 40 жыхароў.

Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы. Невядома, колькі дакладна людзей знаходзяцца пад абломкамі.

Паводле папярэдніх звестак, ёсць рызыка, што абваляцца суседнія пад'езды. Іх жыхары эвакуяваныя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі