У Жодзіне затрымалі 20 чалавек за застолле з пратэстнай сімволікай

25/04/2021 - 09:19

24 красавіка каля 19 гадзіны міліцыя затрымала 20 жыхароў Жодзіна — 13 жанчын і 7 мужчын. Паводле УУС Мінаблвыканкама, у прыватным сектары затрыманыя "арганізавалі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем пратэстнай сімволікі". Міліцыя сцвярджае, што частка затрыманых раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту. На іх зноў склалі пратаколы па артыкуле 24.23. КаАП.

Праілюстравала міліцыя навіну аб затрыманні фотаздымкам застолля і бел-чырвона-белага сцяга на падлозе.

Як паведамляе @belsat са спасылкай на чытачоў, затрыманне адбылося ў прыватнай лазні на ўскрайку горада — да лазні прыехалі 4 бусы с АМАПам, "якога ў Жодзіна ў прынцыпе няма", а таксама начальнік мясцовай міліцыі Трацюк і яго намеснік Мурашкін. 

"Затрыманыя былі без сімволікі, усіх людзей спачатку вывелі, а потым паклалі сцяг на падлогу і зрабілі здымак. Гэта была чыстая падстава. Па Жодзіна ідзе рэйд, а хлопцы вырашылі ў саўну на ўскраіне горада выбрацца пасядзець, вынік вядомы. Па тэлефоне нехта збалбатнуў, на праслухоўванні, хутчэй за ўсё", — пішуць абазнаныя ў справе чытаты "Белсату".

Upd. Чацвёра затрыманых у лазні жодзінцаў абвясцілі галадоўку. Гэта Саша Кавалёў, Яўген Шалепень, Станіслаў Рэпкін і Яўген Літвінаў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі