У жніўні ў Беларусі зарэгістравалі дэфляцыю

10/09/2026 - 11:34

У краме, ілюстрацыйнае фота / lrv.lt

У жніўні ў Беларусі зарэгістравалі дэфляцыю: індэкс спажывецкіх цэн паменшаў на 0,1% у параўнанні з ліпенем, паведамляе Белстат.

Пры гэтым у гадавым вылічэнні тэмпы росту цэн працягнулі расці. Гадавая інфляцыя ў жніўні склала 4,5%, хаця ў ліпені была роўная 4,4%.

Базавая інфляцыя, якая не ўлічвае змены цэн на сезонныя і рэгуляваныя тавары і паслугі, склала ў жніўні 0,4% (у ліпені было 0,6%), а з пачатку года — 3,4%.

У параўнанні з ліпенем харчовыя тавары ў жніўні былі таннейшыя на 0,8%, а нехарчовыя падаражэлі на 0,5%, паслугі сталі даражэйшымі на 0,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі