У жніўні МАЗ прадаў у Расіі толькі 5 аўтобусаў

19/09/2024 - 08:44

У РФ звяртаюць увагу, што кітайскія запчасткі не такія надзейныя, як еўрапейскія / vk.com

За восем месяцаў 2024 года продажы аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку скараціліся на 53,9%. Калі летась за студзень — жнівень беларускі завод прадаў у Расію 709 адзінак тэхнікі, дык сёлета — усяго 327. Пра гэта сведчаць даныя кампаніі "АСМ-холдынг".

У жніўні зафіксавалі антырэкорд. У МАЗа атрымалася прадаць у Расію толькі пяць адзінак аўтобусаў. Гэта было б найгоршым вынікам, калі б не справаздача "Урала", які ў жніўні прадаў на расійскім рынку толькі два аўтобусы.

Галоўнай прычынай падзення продажаў эксперты называюць праблемы з якасцю. З 2022 года аўтобусы беларускага вытворцы з жахлівай перыядычнасцю гараць. Мяркуецца, што прычына ў заходніх санкцыях: на вытворчасці замежныя камплектуючыя замянілі "аналагічнымі". У РФ звяртаюць увагу, што кітайскія запчасткі не такія надзейныя, як еўрапейскія.

І ў такой сітуацыі МАЗ будуе новы завод для зборкі аўтобусаў. Яго плануюць запусціць у пачатку 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі