У Жлобіне невядомы падстрэліў коціка з арбалета

15/06/2024 - 14:31

Ката падстрэлілі з арбалета / Калаж Еўрарадыё

У Жлобіне невядомы падстрэліў ката з арбалета. Пра гэты выпадак распавёў ветэрынар, да якога прывезлі хатняга гадаванца.

Спярша ён падумаў, што ў ката стрэлілі камунальнікі — і папрасіў неадкладна даставіць яго ў клініку, бо на дроціку мог быць таксін. Але высветлілася, што ў баку ў жывёлы тырчала 17-сантыметровая страла з арбалета, якая прабіла яму абодва лёгкія.

Коцік ідзе на папраўку, а міліцыя ўжо шукае жывадзёра. За гвалт у дачыненні да жывёлаў прадугледжаная крымінальная адказнасць.

UPD: Увечары 15 чэрвеня кот памёр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі