У жанчыны ў носе вырас зуб (фота)

30/10/2017 - 12:58

У Кітаі ў жанчыны ў носе вырас... зуб. Доўгі час яна скардзілася на здароўе і не ведала, што было прычынай дыскамфорту. Як піша Daily Mail, нарэшце кітаянка наважылася на медыцынскае абследаванне. Рэнтгенаўскі здымак паказаў, што ў носе знаходзіцца нейкае іншароднае цела. Спачатку лекары вырашылі, што гэта невялікі камень, які трапіў у нос. Але падчас аперацыі высветлілася, што гэта… зуб. Пасля яго выдалення жанчына адчувае сябе добра.

Фота: dailymail.co.uk
Фота: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі