У Японіі памёр найстарэйшы мужчына ў свеце

21/01/2019 - 06:59

У Японіі памёр найстарэйшы мужчына ў свеце. Масадза Нанака пражыў 113 гадоў і 179 дзён. У апошнія гады Нанака жыў разам з унукамі на востраве Хакайда ля падножжа гары Мэакан. З пяці яго дзяцей на сённяшні дзень жывуць двое, інфармуе kyodonews.jp.

Цяпер найстарэйшым мужчынам у свеце прызнаны Густаў Гернет з Германіі. Яму таксама 113 гадоў. Ён нарадзіўся амаль на тры месяцы пазней за Масадза Нанака — 15 кастрычніка 1905-га.

Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі