У Японіі падымаюць інфляцыю дзеля эканамічнага росту

29/01/2016 - 06:35

Цэнтральны банк Японіі прыняў рашэнне аб увядзенні адмоўнай працэнтнай стаўкі па ўкладах з мэтай стымулявання эканамічнага росту і павышэння інфляцыі. Згодна з гэтым рашэннем, стаўка для некаторых банкаўскіх рахункаў будзе складаць 0,1%. Такія захады прымяняюцца ў Японіі ўпершыню за апошнія пяць гадоў.

Як адзначаецца ў паведамленні Цэнтрабанка, усе віды рахункаў будуць падзеленыя на тры катэгорыі: з пазітыўнай, нулявой або негатыўнай працэнтнай стаўкай.

Фінансавыя ўлады спадзяюцца, што ўвядзенне такіх захадаў заахвоціць камерцыйныя банкі больш актыўна выдаваць крэдыты. Рэгулятар таксама абвясціў, што будзе працягваць масіравана скупляць дзяржаўныя аблігацыі.

Палітыка адмоўных ставак па ўкладах захаваецца да тых часоў, пакуль узровень інфляцыі ў краіне не павысіцца да 2%. Па прагнозах рэгулятара, гэта павінна адбыцца да сярэдзіны 2017 года.

Пасля гэтай аб’явы акцыі на Такійскай фондавай біржы выраслі болей як на 2%, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі