У вызваленай Балаклеі ўкраінцы знайшлі запасны камандны пункт расіян

19/09/2022 - 10:24
Запасны камандны пункт абсталявалі ў адным з будынкаў / https://www.facebook.com/dbr.gov.ua/

На ўскраіне вызваленай Балаклеі ў Харкаўскай вобласці ўкраінцы знайшлі запасны камандны пункт расіян. Там у замаскаваным падвале знаходзіўся цэлы арсенал боепрыпасаў — дзясяткі скрынь снарадаў, мін, гранат, піша Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны.

Пад запасны камандны пункт быў абсталяваны адзін з будынкаў. Там выявілі і запас прадуктаў, якія расійскія акупанты забіралі ў мясцовых жыхароў. Былі пакінутыя і дзве бронемашыны з боекамплектам. Усё гэта перадалі аднаму з падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны.

https://www.facebook.com/dbr.gov.ua/
Этот и следующие снимки — t.me/DBRgovua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі