У Вільні на шэсці нацыяналістаў быў і беларускі сцяг

11/03/2024 - 17:48

Бел-чырвона-белы сцяг на шэсці ў Вільні / delfi.lt

11 сакавіка ў Вільні прайшло шэсце літоўскіх нацыяналістаў. У акцыі паўдзельнічала каля 200 чалавек. Як піша Delfi, яны выказвалі падтрымку Украіны, скандавалі "Слава Украіне! Героям слава!", збіралі ахвяраванні для ўкраінскага войска.

На банеры наперадзе калоны было напісана "За нашу і вашу волю". Акрамя літоўскіх і украінскіх сцягоў, былі заўважаны сцягі Латвіі, ЗША і беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

Шэсце адбылося на праспекце Гедыміна ад Кафедральнай да Лукішкскай плошчы.

delfi.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі