У Віцебску з наркотыкам альфа-PVP затрымалі афіцэра міліцыі?

13/02/2019 - 11:40

У Віцебску з наркотыкам альфа-PVP затрымалі афіцэра міліцыі. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-каналах. Там змешчаны нейкі дакумент "Здарэнні з асабістым складам". З яго вынікае, што 10 лютага супрацоўнікі віцебскай і магілёўскай міліцыі затрымалі аператыўнага ўпаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку Шклоўскага РАУС старшага лейтэнанта міліцыі (у аддзеле ён працаваў з 2011-га, на пасадзе — з 2016 года), 1994 года нараджэння. У яго знайшлі 29,9 грама небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP. Распачатая крымінальная справа. Адзначаецца, што міліцыянер у момант затрымання не быў на службе, ён быў у цывільнай вопратцы.

13 лютага на сайце віцебскай міліцыі з'явілася паведамленне пра затрымання наркадылера, у аўтамабілі якога была партыя мефедрона на 8 тысяч долараў. Пасля затрымалі і двух кур'ераў, якія забіралі "закладкі" са схованкі. У аднаго з іх якраз і быў альфа-PVP. Магчыма, што адным з кур'ераў і быў згаданы афіцэр міліцыі.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 13.02:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі