У Віцебску суд прызначыў штраф за пікет у кватэры

01/10/2020 - 17:14

У Віцебску суд прызначыў штраф за пікет у... кватэры. Таццяна Севярынец, маці палітвязня Паўла Севярынца, вітала пратэстоўцаў на вуліцы з лоджыі з бел-чырвона-белым сцягам у руках.

"Нарэшце мой асабісты суддзя Юрчанка Міхась ацаніў, што 7 хвілін шчасця, якое мы групай грамадзян адчувалі, пакуль віталі пратэстоўцаў з лоджыі ўласнай кватэры "у грамадскім месцы" бчб-сцягам, каштуе 25 базавых [675 рублёў], зн. 1 хвіліна шчасця каштуе 3,5 базавых", піша Таццяна Севярынец.

Яе муж Канстанцін Севярынец атрымаў папярэджанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі