У Віцебску пабудавалі ладдзю вікінгаў — дракар

25/08/2019 - 15:52

У Віцебску пабудавалі ладдзю вікінгаў —  дракар. Як перадае БЕЛТА, гэта праект клуба гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання “Нагльфар”. Энтузіясты працавалі над ім цягам пяці гадоў.

Дракар атрымаўся гістарычна праўдзівым і цяпер група рэканструктараў зладзіць на ім падарожжа па Заходняй Дзвіне з Віцебска ў Полацк —  гэта кароткі адрэзак маршруту “з варагаў у грэкі”. 150 кіламетраў па рацэ яны спадзяюцца пераадолець за тыдзень.

У Полацку рэканструктары прымуць удзел у міжнародным фестывалі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі