Электрацягнік Stadler
У распараджэнні "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі" апынуліся дакументы БЧ і Мінпрама па стане на 20 ліпеня 2026 года. У пераліку — 3310 пазіцый запчастак для рухомага складу.
Асабліва складаная сітуацыя з электрацягнікамі Stadler: 150 з 155 пазіцый аднесеныя да катэгорыі, дзе пастаўка немагчымая. У дызель-цягнікоў Pesa дзве пазіцыі трапілі ў гэтую катэгорыю, яшчэ 685 — у катэгорыю значных цяжкасцяў.
БЧ спрабуе знайсці беларускіх вытворцаў аналагаў. Аднак тэхнічная дакументацыя ёсць толькі па 81 з 332 найбольш праблемных пазіцый, таму праца пакуль знаходзіцца на папярэдняй стадыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут