У Віцебскай вобласці з самалёта з вышыні 600 метраў дэсантавалі грузавік

28/02/2018 - 12:57

28 лютага ў Віцебскай вобласці з самалёта Іл-76МД з вышыні 600 метраў дэсантавалі грузавік ГАЗ-66. Як інфармуе прэс-служба Мінабароны Беларусі, гэтую аперацыю правялі сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл. Грузавік прызямліўся на пляцоўку “Шуміліна”. Адзначаецца, што ў яго быў дадатковы груз, агульная вага склала больш з 6 тон. Для дэсантавання выкарысталі парашутную платформу з шматкупальнай парашутнай сістэмай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі