У віцебскай міліцыі збіраюць кнігазбор з кніг, забраных у Барыса Хамайды

27/12/2021 - 15:44

У Віцебску ў чарговы раз міліцыя затрымлівала мясцовага апазіцыянера Барыса Хамайду. Здарылася гэта 24 снежня. Хамайду забралі ад "сіняга дома" па вуліцы Леніна, дзе ён звычайна распаўсюджвае беларускія выданні. У пастарунку апазіцыянера пратрымалі тры гадзіны і адпусцілі, пратакол не складалі.

"Забралі 12 кніг, перапісалі іх, апячаталі…,цытуе словы Барыса Хамайды racyja.com. —  А гэта ж звычайныя беларускія кнігі, афіцыйна выдадзеныя. Там няма за што зачапіцца...".

Раней у Хамайды міліцыянеры ўжо забіралі 13 кніг і не вярнулі. Агулам у Чыгуначным РАУС Віцебска іх ужо 25.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі