У суботу, 21 траўня, ападкі магчымыя амаль па ўсёй Беларусі. Часам пройдуць моцныя дажджы з парывістым ветрам (на паўднёвым захадзе ў асобных раёнах — да 25 м/с), не выключаны навальніцы.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў, удзень — ад +12 да +23. Асабліва цёпла будзе на поўдні краіны.
У нядзелю ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Чакаюцца дажджы і моцны парывісты вецер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут