Лета / Еўрарадыё
У суботу, 25 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, уначы — слабы, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +20...+26 градусаў.
У нядзелю, 26 ліпеня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёвай чвэрці, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў цяпла, удзень прагрэецца да 22-29 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут