У сталіцы сур'ёзная аварыя з удзелам тралейбуса, ёсць пацярпелыя

21/04/2021 - 20:15

У Мінску аварыя з удзелам тралейбуса, ёсць пацярпелыя. Як паведамляе прэс-служба ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары ў сераду на скрыжаванні вуліц Кнорына і Севастопальскай. Даішнікі папярэджвалі, што ў гэтым раёне быў абцяжараны рух транспарту.

Тг-канал @onlinerby піша, што аварыя сур'ёзная. Легкавік ехаў на вялікай хуткасці, калі адбылося сутыкненне з тралейбусам. Апошні выехаў за межы праезнай часткі. З аўтамабіля трох чалавек вызвалялі ратавальнікі. Адзін з іх у цяжкім стане. Агулам пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзіця.

На месцы ДТЗ / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі