У "Спісе экстрэмістаў" МУС — ужо больш за 4000 імёнаў

26/04/2024 - 08:58

МУС, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў дадало 14 новых імёнаў у "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Пасля гэтага ў "Спісе экстрэмістаў" аказалася 4011 чалавек.

У гэты спіс уносяць імёны людзей, асуджаных па шэрагу так званых "экстрэмісцкіх" артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Людзі, якія трапілі ў спіс, маюць шэраг абмежаванняў у правах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі