У Смаргоні пляменнік забіў дзядзьку, робячы штучнае дыханне

03/08/2016 - 12:55

Трагічны выпадак здарыўся ў Смаргоні. Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, пляменнік смяротна траўмаваў дзядзьку, калі рабіў яму штучнае дыханне.

Напярэдадні ўвечары сваякі выпівалі ў бытавым вагончыку на прыватным падворку. Уначы маладзейшы мужчына пайшоў на вуліцу і ў цемры выпадкова наступіў на дзядзьку, які ляжаў на падлозе. Калі пляменнік вярнуўся, то паспрабаваў пабудзіць дзядзьку, але беспаспяхова. Нецвярозаму пляменніку падалося, што сваяку стала кепска. Ён вырашыў параіцца з жонкай — тая падказала зрабіць штучнае дыханне.

Пляменнік мае мажны целасклад. Ён пачаў рабіць дзядзьку штучнае дыханне, але дзейнічаў настолькі няправільна, што зламаў сваяку грудзіну і рэбры. Таксама мужчына атрымаў і іншыя пашкоджанні, у выніку чаго памёр на месцы.

Цяпер на пляменніка пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага. Калі праверка выявіць дадатковыя абставіны, то яго дзеянні могуць атрымаць іншую кваліфікацыю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі