У Сляпянскай воднай сістэме знайшлі цела дзяўчыны / АСВОД
Удзень 12 студзеня ў акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы, каля дома 25г па вуліцы Філімонава знайшлі цела дзяўчыны без бачных цялесных пашкоджанняў.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, адзенне на знойдзенай дзяўчыне па знешніх прыкметах падобнае з тым, у якім была зніклая перад Новым годам Яна Кастранкова.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Дакладныя звесткі пра асобу загінулай будуць атрыманыя пасля апазнання. Дакладную прычыну смерці дзяўчыны высветліць судова-медыцынская экспертыза.
Справу вядзе Першамайскі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта.
21-гадовая Яна Кастранкова перастала выходзіць на сувязь 30 снежня 2025 года і адсутнічала па месцы жыхарства. Сваякі дзяўчыны звярнуліся ў праваахоўныя органы. У другой палове дня 30 снежня Яну заўважылі каля сталічных вуліц Філімонава і Макаёнка.
Пасты пра знікненне дзяўчыны актыўна разыходзіліся па сацсетках. Яна — дачка дырэктара буйнога агракомплексу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут