У Слуцку сабака напаў на дзяцей, 8-гадовы хлопчык шпіталізаваны

23/06/2017 - 07:10

У Слуцку сабака пакусаў 8-гадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося ўвечары 21 чэрвеня. Група дзяцей гуляла каля дома, у якім ніхто не жыве. Да іх падышоў сабака ў ашыйніку, які нагадваў аўчарку. Дзеці частавалі яго ягадамі. Раптоўна сабака напаў на дзяцей, укусіў хлопчыка за руку. Ён кінуўся ўцякаць, але жывёла яго дагнала і ўкусіла за нагу. Крыкі дзяцей сабаку напалохалі і ён уцёк.

Дзіця шпіталізавалі, яму наклалі швы, прызначаны курс вакцынацыі і лячэння. Сабаку пакуль знайсці не ўдалося. Мяркуецца, што яго гаспадары выпускалі на прагулку, піша сайт kurjer.info.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі