Як арганізаваць сустрэчу з Байдэнам і ўдзел у спатканні “Вялікай сямёркі” — эфір

30/04/2024 - 09:22

Дзяніс Кучынскі / Еўрарадыё

Нехта называе ўдзел Святланы Ціханоўскай у шматлікіх канферэнцыях, сустрэчах і перамовах высокага ўзроўню палітычным турызмам, іншыя кажуць, што гэта ўсё — вялікае дасягненне і ідзе на карысць і беларусам, і Беларусі. Ці пойдзе некалі… У любым выпадку, усе схіляюцца да таго, што той жа Лукашэнка запрашэння на такія мерапрыемствы ніколі не меў і мець не будзе. Па-за кадрам застаецца тое, якіх высілкаў каштуе арганізацыя ўдзелу Ціханоўскай у мерапрыемствах і сустрэчах такога ўзроўню, як, напрыклад, сустрэчы з прэзідэнтам ЗША ці Францыі, удзел у пасяджэнні “Вялікай сямёркі” ці Форума ў Давосе…

Як складаецца праграма візітаў і сустрэч Святланы Ціханоўскай і як атрымліваецца арганізаваць яе ўдзел у мерапрыемствах вышэйшага ўзроўню? Ці з’яўляецца гэта сапраўды ўдзелам “на роўных”, ці гэта не больш, чым даніна павагі беларускаму народу? Якая карысць ад такіх сустрэч і як на ўзровень візітаў паўплывае 2025 год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі, магістрант праграмы дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага Дзяніс Кучынскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі