Ці выйграюць добраахвотнікі бой за мандаты Каардынацыйнай рады — эфір

30/04/2024 - 09:00

Максім Шабуцкі і Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч / Еўрарадыё

Жаданне ўзяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду выявіла значная колькасць як былых, так і дзейных байцоў розных добраахвотніцкіх структур, якія бяруць удзел у вызваленні Украіны. І калі з арганізацыйнага пункту гледжання з былымі байцамі пытанне іх удзелу ў палітычным працэсе вырашаецца проста, то далучэнне да палітычнай кампаніі байцоў дзейных выклікала даволі гучныя і напружаныя спрэчкі. Якія з падачы Лукашэнкі абмяркоўваліся і падчас Усебеларускага народнага схода.

Што прымушае як былых, так і дзейных добраахвотнікаў браць удзел у выбарах у КР і ці могуць гэта рабіць байцы, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў складзе УСУ? Якім чынам складаўся спіс “Незалежных беларусаў” і ці сапраўды яго чальцы хацелі б увайсці ў склад КР? Якая палітычная праграма ў “НБ” і што адбываецца ў палку Каліноўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-баец палка Кастуся Каліноўскага, блогер, лідар выбарчага спісу “Незалежныя беларусы” Максім Шабуцкі і добраахвотнік, блогер Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі