У шведскай школе прагрымеў выбух

03/02/2016 - 15:03

2 лютага ў школе шведскага горада Карлштад прагрымеў магутны выбух. Паводле мясцовых СМІ, грукат быў чутны ў некалькіх раёнах горада, а над школай стаяў слуп дыму. Паведамляецца, што выбух адбыўся ў спартовай зале школы. На шчасце, яна была пустой і ніхто не пацярпеў.


Паліцыя пакуль не каментуе сітуацыю. Па словах прадстаўнікоў аварыйнай службы горада, 3 лютага школа вярнулася да звычайнага жыцця.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі