У Шклоўскай калоніі зняволеных прымушаюць вакцынавацца ад COVID-19

17/07/2021 - 12:26
Вакцынацыя ад каранавірусу праводзіцца добраахвотна / Unsplash.com

У Шклоўскай калоніі адміністрацыя прымушае зняволеных вакцынавацца ад каранавіруса шляхам шантажу. Асуджаным пагражаюць пазбаўленнем працяглых спатканняў са сваякамі. Пра гэта паведамляе канал праваабарончай валанцёрскай групы MAYDAYhr.

Магчыма, такая ж сітуацыя можа быць і ў іншых калоніях Беларусі.

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя афіцыйна заяўляла, што вакцынацыя ад COVID-19 з'яўляецца добраахвотнай справай. Адміністрацыя калоніі пакуль не дала афіцыйны каментар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі