У шахце "Беларуськалію" загінуў горнарабочы

04/06/2019 - 06:05

У Салігорску на "Беларуськаліі" 3 чэрвеня загінуў горнарабочы, паведамляе ў сваім Telegram-канале Следчы камітэт.

Для агляду месца здарэння следча-аператыўная група спускалася ў шахту. 

Трагедыя здарылася на трэцім участку другога гарызонту 4-га рудаўпраўлення.

Неафіцыйна паведамляецца, што рабочага прыціснула самаходнай ваганеткай. Загінуламу было 32 гады. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі