У Сербіі сутыкнуліся пасажырскі і таварны цягнікі, пацярпелі 22 чалавекі

12/01/2017 - 06:06

У Сербіі сутыкнуліся пасажырскі і таварны цягнікі, пацярпелі 22 чалавекі. У чатырох чалавек цяжкія траўмы. Як інфармуюць сербскія СМІ, здарэнне адбылося ўвечары 11 студзеня на поўначы Сербіі на чыгунцы Белград — Нові-Сад каля станцыі Сайлава-Кісач. Адзначаецца, што пасажырскі цягнік сутыкнуўся на хуткасці 15 км/г з апошнім вагонам грузавога цягніка.

Пацярпелых на іншым цягніку прывезлі на станцыю ў Нові-Сад, адкуль іх забралі "хуткія".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі